«Прыёрбанк» верне кліентам паспешную 30% камісію


Усе кліенты фізасобы атрымаюць назад камісійны збор у памеры 30%, які «Прыёрбанк» паспешліва зняў са сваіх кліентаў пры продажы безнаяўнай валюты 19 снежня.

30% камісія на куплю валюты грамадзянамі была ўведзена пастановай Нацбанку РБ 20 снежня 2014 года.

«Па ўсіх безнаяўных аперацыях па картках, здзейсненых да 20 снежня, налічаная камісія будзе вернутая аўтаматычна ў бліжэйшы час», – гаворыцца ў паведамленні банку.

Банк таксама праінфармаваў кліентаў аб увядзенні лімітаў на валютныя карткі. Як вынікае з паведамлення, з 22 снежня ўладальнікі Visa Platinum могуць зняць наяўнымі і выдаткаваць у крамах адпаведна не больш за 200 і 1500 долараў у дзень (1000 і 10000 у тыдзень).

Для больш простых картак уведзеныя больш жорсткія ліміты.

ЗК, паводле АФН

Стужка навінаў