«Прыват» з Валярынай Куставай сустрэўся з тымі, хто перабраўся на вёску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVk5vSGFRM05rYVUlM0ZsaXN0JTNEUExMeFFwWUczNWNwMDNCck5MS2JRdkptMzdFUDZLVklHdSUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93ZnVsbHNjcmVlbiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Літаратарка і тэлевядоўца Валярына Кустава зноў інтрыгуе. Яна падзеліцца з гледачамі сваймі таямніцамі і распытае пра жыццёвыя сакрэты сваіх суразмоўцаў – шчырасць за шчырасць. Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Тэма прэмʼернага выдання – «Сіці, гудбай!». Шмат хто з «дзяцей асфальту» марыць пра жыццё за кальцавой. Некаторыя, каб пачуць і адчуць сябе, збягаюць ад цывілізацыі як мага далей. Але застацца сам-насам з прыродай альбо нават з каханым чалавекам – часам рызыкоўна: на свет можа выйсці нечаканае і жыццё можа стаць сапраўднай неспадзяванкай.

«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali – Серж Наўродскі, які пажыў з сям’ёй у ЗША, Даніі ды Польшчы, а цяпер жыве ў доме-мары ў Валожынскім раёне, па якім бегаюць дзеці… Аднак гэтае шчасце далося яму няпроста…

Героі выдання – даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне – праграміст Ратмір Новікаў і ягоная жонка, мастачка Эльга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы – псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук.

Хочаце пераехаць з гораду за МКАД? Хочаце ведаць колькі каштуе квадратны метр дома-мары? Хочаце матывавацца і прыняць рашэнне збегчы з гораду ў вёску? Самі, з каханым чалавекам альбо вялікай сям’ёй? А вы ўзважылі, ці супадае вашая мара з вашаю мэтай?

І апошняе – адкажыце на нашае бліц-апытанне разам з госцем праграмы…

1. Данія ці Беларусь?

2. Дом у Вільні ці ля Менску?

3. Калоць дровы ці займацца ў спартовай залі?

4. Конь ці ровар?

5. Ксенія Сітнік ці Лявон Вольскі?

6. Лазня ці джакузі?

7. Дрэва ці бетон?

8. Валёнкі ці макасіны?

9. Зіма ці лета?

10. Котка ці карова?

11. Браслаўскія азёры ці Балтыка?

12. Віндсерфінг ці човен?

І даведайцеся, ці гатовыя вы пераязджаць, ці яно вам трэба?

Адказы шукайце ў поўным відэавыпуску вышэй!

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Facebookʼу», «вКонтакте» ды «Instagramʼе». Або пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@mail.com

Удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы ад «Прывату» першымі. Або станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Два разы на месяц, па серадах, глядзіце «Прыват» на нашым канале а 21:40.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Стужка навінаў