«Прысвячаецца жыхарам Данецку, якіх абстрэльваюць кіеўскія сатаністы»


Былы святар Іван Ахлабысцін апублікаваў відэа, на якім ён разам з Гарыкам Сукачовым і лідарам гурта «Ва-БанкЪ» Аляксандрам Склярам спяваюць песню «Давай закурим, товарищ, по одной».

«Песня прысвячаецца жыхарам Данецку, якіх абстрэльваюць кіеўскія сатаністы», – пазначыў Ахлабысцін у апісанні відэа.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Іван Ахлабысцін неаднаразова абвінавачваў Кіеў у развязванні грамадзянскай вайны. На думку экс-святара канфлікт на ўсходзе Украіны скончыцца толькі пасля ўводу на Данбас расейскага войска.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў