Прысуд «тэрор-машыне» Ганчарову пакінулі без зменаў


Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю на прысуд Віцебскага абласнога суду Станіслава Ганчарова з Віцебку, які ваяваў на Данбасе ў добраахвотніцкім палку «Азоў» пад мянушкай «тэрор-машына».

Ганчароў вярнуўся ў Беларусь у красавіку 2016 году і неўзабаве быў арыштаваны і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. «Тэрор-машыну» прызналі вінаватым у рабаўніцтве ў складзе групы, раздзіманні расавай і нацыянальнай варожасці, злосным хуліганстве і захоўванні парнаграфіі з мэтай распаўсюду праз інтэрнэт.

Гэты прысуд пакінулі без зменаў.

Разам з Ганчаровым па справе праходзілі яшчэ 7 хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў. Ім прысудзілі розныя тэрміны: ад 1 года абмежавання волі да 6 гадоў калоніі. Пра абскарджанне прысуду з іх боку інфармацыі няма.

КА, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары