Прысуд па справе аўтараў «Рэгнуму» вынесуць 2 лютага


Як паведаміла памочнік старшыні Менгарсуду Анастасія Шыльвян у сваім Facebook, абвяшчэнне прысуду па справе Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі адбудзецца 2 лютага ў 14.00.

22 студзеня пракурор папрасіў у суда для публіцыстаў 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 3 гады.

Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценку абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальванне нацыянальнай варожасці»). Шыпценку і Паўлаўца таксама вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, але падчас судовых спрэчак пракурор прапанаваў гэта абвінавачванне зняць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў