За абразу мемарыялу ў Аўшвіцы Бяляцкі і Валадзько атрымалі турэмныя тэрміны


Маладзёна прызналі вінаватым у апаганьванні месца памяці і забойстве жывёліны і прысудзілі да 1 году 6 месяцаў зняволення. Таксама ён мусіць заплаціць штраф у памеры 2 000 злотых (каля 630 $).

Суддзя польскага гораду Асвенцім працягвае агучваць прысуды удзельнікам гэпэнінгу каля музею Аўшвіц-Біркенаў.

Мікіце Валадзько прысудзілі 1 год 2 месяцы турмы. Яму, як і Ададму Бяляцкаму, забаронена мець жывёлінаў на працягу 10 гадоў.

Іншыя ўдзельнікі прадстаўлення атрымалі буйныя штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежавання волі тэрмінам 1 год.

Паводле суддзі, асуджаныя разумелі, што ім можа пагражаць, але гэта іх не спыніла.

Інцыдэнт здарыўся ў сакавіку летась. Пяць беларусаў, шэсць палякаў і немец распрануліся на тэрыторыі музейнага комплексу «Аўшвіц», на надпісы на варотах «Праца робіць свабодным» закрылі слова «Arbeit» расцяжкай са словам «Love», запусцілі некалькі петардаў і вусна прызналіся ў любові да розных краінаў свету. Адам Бяляцкі пятнаццаццю ўдарамі ў сэрца забіў авечку. Паводле арганізатараў, гэта быў антываенны пратэст.

 

Стужка навінаў