«Прыорыкс», якім прышчапілі памерлую ў Горадні дзяўчынку, зноў будуць выкарыстоўваць


Зрабілі гэта нягледзячы на тое, што прычыну смерці дзіцяці дагэтуль не назвалі.

Як адзначыла намеснік начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, выкарыстанне вакцыны адноўлена, бо «не было выяўлена адхіленняў якасці лекавага сродку як на момант пастаўкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, так і ў ходзе яго выкарыстання».

Выкарыстанне вакцыны прыпынілі пасля таго, як 31 траўня ў Горадні памерла прышчэпленая гэтым лекам шасцігадовая дзяўчынка. У Міністэрстве аховы здароўя разлічвалі, што правяранне вакцыны зойме некалькі дзён, але зацягнулася. Ігар Гаеўскі, які займаў на той час пасаду галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Рэспублікі Беларусь, пакінуў сваю пасаду. Цяпер Міністэрства аховы здароўя «апраўдала» вакцыну да таго, як Следчы камітэт назваў прычыну смерці.

31 траўня «Прыорыксам» прышчапілі яшчэ дзевяць дзяцей, ад іх скаргаў не паступала. У 2015 годзе лекам прышчапілі больш 226 тысяч дзяцей.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары