Прынамсі адзін беларус пацярпеў у тэрактах у Парыжы


Фота Reuters.com

Стала вядома пра прынамсі аднаго грамадзяніна Беларусі, які пацярпеў падчас тэрактаў, што адбыліся мінулай ноччу ў французскай сталіцы.

Пацярпеламу беларусу аказваюць медычную дапамогу, пагрозы ягонаму жыццю няма.

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сваім акаўнце ў «Тўітары».

Раней у беларускай амбасадзе ў Парыжы распавялі Belsat.eu, што не атрымлівалі звестак пра якіх-кольвек пацярпелых.

Мінулай ноччу ў 6 месцах Парыжу адбыліся тэракты, у якіх загінулі каля 130 чалавек. Яшчэ 200 асобаў атрымалі раненні.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары