Прылепін: Беларусы, што ваююць за ўкраінцаў, будуць скалупваць з месца «бацьку»


Скандальны прыхільнік «русского мира» Захар Прылепін здзіўляецца, чаму Лукашэнка абяцаў разабрацца нават з тымі добраахвотнікамі, што ваююць на баку прарасейскіх баевікоў.

«Я ўжо пісаў пра тое, што аднойчы, калі Лукашэнка раптам акажацца ў сітуацыі Януковіча (а шанцы ёсць, і яны даволі сурёзныя»), ён разам забудзецца пра ўсе свае выказванні, возьме слухаўку чырвонага тэлефона, набярэ адзін важны нумар і скажа:

– Валодзя… тут гэта… Майданяць на ўсю моц… Трэба б неяк гэта…

І тут важны момант.

Тыя, хто зараз з ліку беларусаў ваююць на баку вайсковых сілаў Украіны – прыйдуць і будуць скалупваць з месца «бацьку».

А тыя, хто ваююць на баку апалчэнцаў – уздыхнуць і пойдуць яго выратоўваць», – напісаў у Facebook скандальны пісьменнік Захар Прылепін.

Прапануем вашай увазе наш матэрыял пра Эдуарда Лобава – беларуса, які ваюе «за вольнасць украінцаў», спадзеючыся, што выкарыстае атрыманыя ва Украіне навыкі, калі спатрэбіцца бараніць Беларусь.

Эдуард Лобаў: Будзем дапамагаць украінцам і можам разлічваць на іх дапамогу ў нашай вайне

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў