«Прыйшоў час галіць вусы»: «Пошуг» зрабіў новае графіці ў Менску. Фотафакт


Фота было апублікаванае ў афіцыйнай суполцы арганізацыі.

У допісе пад фотаздымкам адміны суполкі змясцілі наступны тэкст:

«У Беларусі жыў хлопчык. Колькі ён сябе памятаў столькі і жадаў быць цырульнікам. Жадаў стрыгчы галовы ды галіць твары. Ягоная мара сфармавалася цалкам, калі ён быў яшчэ маленькім. Адным цёплым летнім днём па суседству з домам ягоных бацькоў пасяліўся мужчына з вусамі, як у прусака. Сусед працаваў нейкім-та начальнікам і славіўся сярод люду злыднем са злыдняў. Падначаленых ледзьве не сек розгамі, а незадаволеных адразу ж звальняў. І выглядаў ён з-за сваіх вусоў на столькі брыдка, на столькі агідна, што хлопчыку ў той самы момант захацелася іх пагаліць. З ночы ў ноч у сне яму ўяўлялася, як вусы ў суседа рабіліся на столькі вялікімі, што ён мог з лёгкасцю з аднаго канца звязаць пятлю, а другі завязаць на жырандолі…

Міналі гады. Хлопчык рос. Сусед старэў. Вусы сівелі. Сон паўтараўся І нічога не змянялася. Усё тыя ж розгі і тая ж агіда».

23 сакавіка пад домам актывіста Паўла Сяргея дзяжурылі машыны МНС і міліцыі. Пасля непрацяглай «аблогі» праваахоўнікі пагрукалі ў дзверы. Больш тут: «Што за бл**ства творыцца ў гэтай краіне?». Міліцыя прыйшла ў «госці» да актывіста «Пошугу».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў