Прыхільнікаў «расейскага свету» аштрафавалі на 4000 рублёў за пікет на плошчы Незалежнасці


Удзельнікі прарасейскай акцыі каля Дому ўраду, якія выказвалі падтрыманне палітыцы Масквы, аштрафаваныя на 30 базавых, або на 690 рублёў кожны. Пра гэта выданню «Наша Ніва» паведаміў Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар сталічнай міліцыі.

Штрафы будуць вымушаныя сплаціць усе шэсць удзельнікаў гэтак званай масавай акцыі. У акцыі ўзялі удзел 6 асобаў.

Праз тое, што яны самі выклалі ўласны відэазварот у сеціва, праваахоўнікі ідэнтыфікавалі ўсіх пракрамлёўскіх актывістаў. Сярод лозунгаў, якія 4 лютага агучылі пікетоўцы, – «беларусы і расейцы – адзін народ».

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў