Прыгажуня Дарʼя Шманай зноў прыйшла на пасланне Лукашэнкі да народу


Упершыню гэтая брунетка зʼявілася ў атачэнні кіраўніка краіны падчас паслання 2014 года.

Дарʼя пераможца конкурсу «Каралева Вясна-2013».[/vc_column_text][vc_single_image image=”169852″ img_size=”large”][vc_column_text]У 2014-м дзяўчына сядзела па правую руку ад памочніцы кіраўніка краіны Наталлі Пяткевіч, поруч з міністрам аховы здароўя.

Падчас паслання 21 красавіка 2016-га Дарʼя Шманай сядзела за памочнікам прэзідэнта па спорце Алегам Рыжанковым і міністрам аховы здароўя Васілём Жарко.

У інтэрвʼю Ксеніі Сабчак Аляксандр Лукашэнка распавёў пра Дарʼю Шманай.

«Яна працуе са мной два гады. Я ні на адным мерапрыемстве не сяджу з намыленай мордай з чыноўнікамі. З аднаго боку – сын, з другога – дзяўчына. У нас у службе пратакола працуюць вельмі прыгожыя дзяўчаткі. Просяць, ці можна з вамі пасядзець на мерапрыемстве, калі ласка! Калі б у мяне была такая дзяўчына, як Дарʼя Шманай – гэта вышэй за дах!»

Дарʼя прысутнічала і на пасланні мінулага года. Тады яна сядзела поруч з прэс-сакратаром кіраўніка дзяржавы Наталляй Кірсанавай-Эйсмант. У інтервʼю яна паведаміла Еўрарадыё, што «працуе там», не ўдакладняючы, дзе і кім.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў