«Прыехалі ў офіс пасля 22 і забралі». У Менску міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ


Змітра Сільчанку адвезлі ў РАУС Менскага раёну. Пра затрымання актывіста паведаміў у Facebook лідар моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Хлоца будуць судзіць за акцыю пратэсту Марш абураных беларусаў 2.0, які адбыўся ў Менску 21 кастрычніка.

Суд хутчэй за ўсё ў панядзелак, распавёў Юрась Лукашэвіч belsat.eu.

«Яму тэлефанавалі а 22 і пыталі, дзе ён, запрашалі на размову, ён сказаў дасылаць позву. Тады яны (участковы і міліцыянты) прыехалі да яго на працу і забралі, тэлефон адключаны», – кажа актывіст.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў