Прыбіральшчыца гомельскай фабрыкі падпаліла сябе на прахадной. Лекар: яна лячылася ў псіхіятрычнай больніцы

video

Месца здарэння. Фота: gp.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, незадоўга да трагедыі ў 55-гадовай гамяльчанкі памёр муж. «З працай у жанчыны ўсё было ў парадку, матэрыяльных праблем у яе не было», піша «Гомельская праўда».

«Жанчына працавала прыбіральшчыцаю ў эксперыментальным цэху. Аб пацярпелай склаліся толькі самыя добрыя ўражанні: заўсёды актыўная, добрасумленная, ветлая, неканфліктныя. Калегі могуць сказаць пра яе толькі добрае. Заробак у яе быў дастойны, у цэху выдатныя ўмовы для працы», – каментуе здарэнне гендырэктар «Камінтэрну» Пётр Афончанка.

Паводле відавочцаў, жанчына зʼявілася на прахадной зранку каля 7:30. Яна ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Жанчына націснула на запальніцу і ейнае адзенне адразу ж загарэлася, паведамляе мясцовае выданне.

Гамяльчанку выратаваў мужчына, які накінуў на яе коўдру і збіў полымя. Брыгада хуткай дапамогі адправіла пацярпелую ў больніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яе 50 % апёкаў цела.

«Апошнія тыдні яна знаходзілася на амбулаторным лячэнні ў Гомельская абласной псіхіятрычнай больніцы», – распавёў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі інтэнсіўнай тэрапіі гомельскай гарадской больніцы № 1 Уладзімір Кавалёў.

На прахадной працуе следча-аператыўная група.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму
Месца здарэння. Фота: gp.by
Месца здарэння. Фота: gp.by

ЮВ, belsat.eu, паводле gp.by

Глядзі таксама
Каментары