Пры выбуху ў Анкары загінулі не менш за 28 асобаў


У выніку магутнага выбуху ў Анкары загінулі прынамсі 28 чалавек. Яшчэ 61 атрымалі раненні, паведамляюць прадстаўнікі ўраду Турцыі.

Начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў, калі міма праязджалі аўтобусы з вайскоўцамі, заяўляе канцылярыя губернатара Анкары.

Выбух адбыўся непадалёк ад будынкаў парламенту і генштабу. Намеснік прэмʼер-міністра Турцыі Бэкір Боздаг назваў гэты выбух тэрактам.

Відавочцы паведамляюць, што выбух быў чутны амаль па ўсім горадзе. Некаторыя з загінулых былі грамадзянскімі асобамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”114269″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота Getty / bbc.com[/vc_column_text][vc_column_text]Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адклаў свой візіт у Азербайджан, паведамляе Reuters.

Прэмʼер-міністр Турцыі Ахмʼт Давутоглу адмяніў сваю паездку ў Брусель, дзе ён мусіў абмяркоўваць пытанне міграцыі ў Еўропу.

Прэзідэнт Эрдаган заявіў, што Турцыя поўная рашучасці дзеля сваёй самаабароны.

У заяве, зробленай праз некалькі гадзін пасля выбуху, ён сказаў, што «з кожным падобным інцыдэнтам расце нашая рашучасць адказваць на падобныя напады як унутры нашых межаў, так і звонку».[/vc_column_text][vc_single_image image=”114265″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота AFP / bbc.com[/vc_column_text][vc_column_text]Пакуль не ясна, хто стаіць за апошнім выбухам. Службы бяспекі вінавацяць як экстрэмістаў так званай «Ісламскай дзяржавы», гэтак і Рабочую партыю Курдыстану.

Прадстаўнік ураду Турцыі заявіў, што напад быў, відавочна, добра падрыхтаваны.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў