Беларусь губляе пазіцыі ў рэйтынгу дабрабыту


У штогадовым рэйтынгу «Prosperity Index» нашая краіна апусцілася з 53-га на 63-е месца. Мы згубілі балы ў шасці з васьмі катэгорыяў.

Месца кожнай з 142 краінаў у рэйтынгу вызначалася паводле сумы балаў у васьмі катэгорыях (гаспадарка; прадпрымальніцтва; дзяржаўнае кіраванне; адукацыя; здароўе; бяспека; асабістая свабода і сацыяльны капітал).

У параўнанні з мінулым годам месца Беларусі ў свеце не змянілася толькі ў прадпрымальніцтве і медыцыне. У іншых наступіла страта пунктаў. На дно наймацней нас цягнуць ацэнкі асабістай несвабоды і сацыяльнага капіталу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”29368″ img_size=”large”][vc_column_text]Рэйтынг складаецца ўжо сем гадоў, і дае магчымасць прасачыць развіццё краін на планеце. Найбольшы прагрэс дэманструе Інданезія: гэтая дзяржава паднялася з 90-га месца ў 2008-м на 69-е сёлета (21 прыступка). Падобным прагрэсам пахваліцца можа хіба толькі Руанда (17 радкоў, 101-е месца сёлета). Лідарам рэйтынгу пяты год запар становіцца Нарвегія. Зрэшты, усе скандынавы, апроч ісландцаў, традыцыйна трапляюць у першую дзясятку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”29374″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларусь абышлі амаль усе краіны-суседкі: у Літвы 40-е месца, у Латвіі – 41-е, Расея апынулася на 58-м, а Ўкраіна – на 70-м. Найлепшы вынік – у Польшчы: 29-я пазіцыя.

Насельніцтва розных краёў не заўсёды перакладвае адказнасць за дабрабыт на палітыкаў. Так, цягам апошніх некалькіх гадоў Польшча няспынна папраўляла свае паказнікі, і сёлета з жоўтае зоны нарэшце перайшла ў зялёную. Тым не менш, кіруючая партыя, якая будавала гэты поспех, пацярпела паразу на парламенцкіх выбарах.

Нягледзячы на 10-бальны рэгрэс беларускага росквіту Лукашэнка з вялікім адрывам апярэдзіў усіх удзельнікаў апошняй прэзідэнцкай гонкі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў