«Профіль пакалення»: Пачаць маляваць пасля перапынку ў 11 гадоў і зладзіць сваю першую выставу


У новым выданні праграмы пра актыўных маладых людзей Воля Саўле ідзе ў госці да мастака і дызайнера Рамана Камінскага.

«Я сам часам не магу разабрацца, ёсць нейкі ўспамін, невыразны, але дзякуючы яму я спытваю пэўныя эмоцыі. Дастаткова цікава працаваць над пошукам гэтай эмоцыі. Атрымліваецца, я працую не на шырокага гледача, а працую быццам на сябе. Мне было цікава паказаць людзей, іх настрой менавіта ў секунду, ў якую яны знаходзяцца на гэтым палатне менавіта без твару. Каб чалавек зразумеў, якую эмоцыю спытвае мой персанаж менавіта ў руху», – з цікавасцю распавядае пра свае творчыя эксперыменты мастак і дызайнер Раман Камінскі.

Хлопец не маляваў 11 гадоў, але раптам у яго прачнулася прага да мастацтва. Кажа, што калісьці пайшоў запісвацца ў мастацкую школу пад уражаннем ад прыгожым графіці.

«Мама была супраць, сказала: «Будзеш у мяне юрыстам, адвакатам». Пасля паступіў на архітэктуру, адвучыўся на тэхніка-архітэктара. Калі вучыўся, я падзабіў на маляванне, пасля ўжо зусім не маляваў. Тады я канкрэтна пачаў займацца дызайнам інтэрʼераў», – працягвае Раман.

Прызнаецца, што заробку мастацтва пакуль не прыносіць. Гісторыя цалкам у відэа вышэй.

Усе выданні праграмы «Профіль пакалення» можна пагоядзець па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў