Продаж грузінскага віна ў Расеі ляціць угару


Цягам першых двух месяцаў гэтага года Расея больш, чым у два разы павялічыла імпарт грузінскага віна.

Адносіны Масквы і Тбілісі сталі халоднымі і ў 2006 годзе, калі Міхэіл Саакашвілі, тагачасны прэзідэнт Грузіі тагачасны прэзідэнт заявіў пра жаданне ўступіць у НАТА. У адказ на гэта Расея ўвяла ў дачыненні да Грузіі харчовыя санкцыі: на продаж грузінскага віна, мінеральнай вады і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Саакашвілі казаў тады, што Расея спрабуе «задушыць» эканоміку Грузіі. Афіцыйнай прычынай забароны было тое, што прадукцыя не адпавядае расейскім санітарным стандартам. У 2013 годзе, аднак, Расея зноў адкрыла свой рынак для грузінскіх вінаробаў.

Грузія – найстарэйшая вінаробная краіна ў свеце, і нумар адзін сярод былых савецкіх рэспублік.

Пасля падзення камунізму віно – галоўны тавар нацыянальнага экспарту, Расея заставалася найбуйнейшым яго пакупніком да 2006 года.

Newsweek піша, што экспарт віна ў Расею ў студзені і лютым вырас на 154 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Ад Новага году Грузія адправіла ў Расею 2,5 мільёна бутэлек чырвонага і белага віна, а таксама шампанскага. Гэта робіць Расею найбуйнейшым імпарцёрам грузінскага віна – яна набывае чым Украіна, Казахстан, Польшча ды Кітай разам узятыя.

Агульны абʼём экспарту віна Грузіі за першыя два месяцы гэтага года – амаль $ 11 млн, агульны прыбытак ад экспарту спіртных напояў – $ 20 млн.

Як ні дзіўна, у той час як грузінскае віно набірае на расейскім рынку папулярнасць, расейцы церпяць праблемы з продажам за мяжу свайго нацыянальнага трунку – гарэлкі. Цягам 2015 года яе экспарт з Расеі ўпаў на 40 % да рэкорднага мінімуму 10-гадовай даўніны.

Расея працягвае захоўваць гандлёвыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу харчовых тавараў з еўрапейскіх краін як адказ на падтрыманне імі Украіны. Кантрабандныя харчы канфіскуюцца і знішчаюцца бульдозерамі, што выклікае незадавальненне ў некаторых людзей, якія лічаць, што варта перадаваць ежу тым, хто жыве ў нястачы.

ДД

Глядзі таксама
Каментары