«Прэзідэнт больш за 20 год пры ўладзе – не ведае ўжо, што рабіць»


Кіраўнік дзяржавы прымушае працаваць кожнага беспрацоўнага. Адпаведныя захады ён плануе да канца года. Навошта патрэбная такая ініцыятыва ўладаў, запытаўся «Белсат» у беларусаў.

«Мусіць, гэта трэба, каб падняць эканоміку, – падкрэсліў адзін са спадароў. – Каб людзі былі пра справе і пры грошах».

Іншыя звязваюць гэтую ініцыятыву лідара Беларусі з пачаткам выбарчай кампаніі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе.

«Прэзідэнт ужо 21-шы год пры ўладзе, ён не ведае, што рабіць, як змусіць людзей працаваць. Пры такіх жабрацкіх заробках ніхто не пойдзе працаваць. Больш за мільён жыхароў Беларусі выязджаюць за мяжу, дзе лепей працаваць. За такія грошы ніхто не пойдзе працаваць», – мяркуе яшчэ адзін спадар.

Больш – у відэаматэрыяле.

Праграма «Маю права» выходзіць на «Белсаце» штосераду а 21.45. У жывым эфіры «Маю права» можна глядзець у онлайн-трансляцыі, а таксама ў архіве на нашай старонцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў