Прэзідэнт Украіны заявіў пра павелічэнне колькасці жаўнераў на мяжы з Крымам і Прыднястроўем


Пра гэта падчас выступу ў Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сілаў Украіны паведаміў Пётр Парашэнка, піша unian.net.

«Мы павялічылі рэальную, а не папяровую колькасць узброеных сілаў Украіны, стварылі групоўкі войскаў, якія забяспечваюць прыкрыццё ўсіх патэнцыйна небяспечных напрамкаў, у тым ліку з боку Крыму і непрызнанага Прыднястроўя», – сказаў украінскі прэзідэнт.

Паводле Пятра Парашэнкі, ў 2016 годзе Украіна павялічыць вайсковы бюджэт да 5 % ВУП (4,2 % ў Беларусі).

4 снежня адзін з лідараў крымскататарскага меджліса, каардынатар так званай харчовай і энергетычнай блакады Крыму Ленур Іслямаў анансаваў пачатак марской блакады паўвострава і паабяцаў «вайсковую аперацыю» у Крыме.

Крым быў анексаваны Расеяй у сакавіку 2014 года. Кіеў і большасць краінаў свету лічаць, што далучэнне паўвостраву да Расеі не адпавядае нормам міжнароднага права.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў