Прэзідэнт Украіны павіншаваў Святлану Алексіевіч


«Дзе б мы не былі, на якой бы мове не размаўлялі і не пісалі – мы заўсёды застаемся ўкраінцамі», – напісаў Пятро Парашэнка ў сваім «Facebook’у».[/vc_column_text][vc_column_text]

Нобелівську премію з літератури отримала Світлана Алєксієвич, родом з Івано-Франківська.Де б ми не були, якою б мовою не говорили і не писали – ми завжди залишаємось українцями!Вітаю!

Posted by Петро Порошенко on 8 октября 2015 г.

Святлана Алексіевіч нарадзілася 31 траўня 1948 г. у Івана-Франкоўску (заходняя Украіна).

Упершыню ў гісторыі. Першай прадстаўніцай Беларусі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію, стала Святлана Алексіевіч.

Уручэнне нобэлеўскай прэміі Святлане Алексіевіч у «Twittrы» пракаментаваў расейскі прадпрымальнік Міхаіл Хадаркоўскі.

Да віншаванняў далучыўся і вядомы расейскі публіцыст Алег Кашын.

«Мы вітаем рашэнне Нобэлеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі па літаратуры за 2015 года нашай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч», – віншуе Святлану Алексіевіч беларускае МЗС.

У прадмове да сваёй апошняй кнігі «Час second-hand» лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі піша: «За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму выгадавалі адмысловы чалавечы тып – homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён – гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus – гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі… Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не пераблытаеш».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў