Прэзідэнт Украіны гатовы прыпыніць агонь


У некалькіх дзясятках кіламетраў ад Марыупаля (Данецкая вобл.) чуваць стрэлы. «Па ўсёй верагоднасці працуюць танкі», – піша ў сваім Twitterы ўкраінскі журналіст Грыгорый Жыгалаў.

 

Замежны фатограф Петр Шэламоўскі паведамляе, што сітуацыя ў горадзе неспакойная, «Марыупаль зараз знаходзіцца ў дыяпазоне сепаратысцкай артылерыі». У горадзе рыхтуюцца да расейскай агрэсіі.

[vc_single_image image=”346688″ img_size=”large”]

3 верасня расейскія вайскоўцы спрабавалі прарвацца ў горад, але ўкраінскім памежнікам і батальёну «Азоў» удалося адбіць наступ.

Кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка не выключае, што 5 верасня ў Менску падчас сустрэчы кантактнай групы Украіны, Расеі і АБСЕ будзе прынята рашэнне аб прыпыненні агню. «Калі сустрэча адбудзецца, я вярнуся і дам даручэнне кіраўніцтву Генеральнага штабу аб двухбаковым спыненні агню, і мы спадзяемся, што імплементацыя мірнага плану будзе распачнецца заўтра», – заявіў Парашэнка пасля сустрэчы з лідарамі Заходніх краін, якія прыбылі на саміт НАТА.

Першы віцэ-прэм‘ер «ДНР» Андрэй Пургін заявіў, што кіраўніцтва самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» не супраць прыпыніць агонь. «Паглядзім, як яны будуць прытрымлівацца свайго спынення агню. Калі сапраўды агонь спыніцца з іх боку, магчыма, і мы спынім агонь».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў