Прэзідэнт Турцыі страціў прытомнасць падчас малітвы ў Стамбуле


Рэджэп Эрдаган, які браў удзел у малітве з нагоды завяршэння месяцу Рамадан, страціў прытомнасць. Яго вынеслі на насілках.

Лекары патлумачылі, што ў кіраўніка Турцыі падскочыў узровень цукру ў крыві.

Пазней пра гэта паведаміў і сам кіраўнік Турцыі.

Рэджэпу Эрдагану 63 гады.

ЮВ, belsat.eu, паводле rbc.ru, cnnturk.com

Стужка навінаў