Прэзідэнт Турцыі «адгаварыў» мужчыну ад самагубства


Здарэнне адбылося на мосце праз Басфор, па якім ехаў картэж Рэджэпа Эрдагана.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=eKPC9VIEr5M”][vc_column_text]Ахова кіраўніка Турцыі пабачыла мужчыну, які збіраўся скокнуць у Басфор. Пра гэта паведамілі турэцкаму прэзідэнту, і ён захацеў паразмаўляць з патэнцыйным самагубцам. На месцы здарэння неверагодна хутка зʼявіліся тэлеаператары і знялі размову самагубцы і Эрдагана.

Як інфармуе unian.ua, Эрдаган сказаў, што дапаможа мужчыну, у якога, як высветлілася, былі сямейныя праблемы. Пры гэтым прэзідэнт Турцыі не перарваў тэлефоннай размовы, трымаў тэлефон каля вуха.

Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі мяркуюць, што гэта была спланаваная PR-акцыя, якая мае палепшыць імідж турэцкага лідара.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў