Прэзідэнт Румыніі паабяцаў нацыяналізаваць завод расейскай кампаніі «Лукойл»


Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску заклікаў урад быць гатовым да нацыяналізацыі нафтаперапрацоўчага заводу «Petrotel», які належыць расейскай кампаніі «Лукойл».

Праца прадпрыемства была прыпыненая 6 кастрычніка, пасля таго, як паліцыя і пракуратура наведалася ў офіс завода з ператрусам. Кіраўніцтва кампаніі абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай. Паводле румынскай пракуратуры кампанія адмыла € 230 млн., паведамляе «Romania TV». 

Прэзідэнт Румыніі прапанаваў «Лукойлу» выконваць румынскае заканадаўства, кампенсаваць нанесеную шкоду, альбо сыходзіць з краіны. Кампанія папярэдзіла кіраўніцтва Румыніі, што закрыццё прадпрыемства абыдзецца краіне ў $ 700 млн (суму падаткаў за 2014 г.).

ЮВ, паводле «Romania TV»

Глядзі таксама
Каментары