Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з кіраўніком Украіны ў Харкаве


Пятро Парашэнка і Анджэй Дуда. Варшава. Снежань 2016 г.

13 снежня Анджэй Дуда і Пятро Парашэнка абмяркуюць «стратэгічныя пытанні палітычнай супрацы, а таксама інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў галіне бяспекі і абароны», паведамляе Адміністрацыя прэзідэнта Украіны.

«Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, назіральнікамі місіі АБСЕ і прадстаўнікамі Праграмы развіцця ААН. Анджэй Дуда ўшануе памяць польскіх жаўнераў, якія былі забітыя НКВД. Яны пахаваныя на могілках ахвяраў таталітарызму ў Харкаве», – паведаміла амбасада Польшчы ва Украіне ў «Facebook’у».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў