Прэзідэнт Літвы: Расея сваймі санкцыямі больш за ўсё пакарала сама сябе


Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце сцвярджае, што эканамічнае эмбарга найбольшы негатыўны ўплыў аказала на саму Расею, паколькі там зменшыўся асартымент прадуктаў харчавання і выраслі кошты.

«Расея сама вырашыла не ўпускаць на сваю тэрыторыю прадукты з Захаду і сама вырашыла абдзяліць сваіх людзей. Гэта выклікала і рост коштаў, а таксама скарачэнне колькасці і асартыменту прадуктаў. Так што такі крок, калі Расея сама да сябе ўжыла санкцыі, якія не былі прапановай Захаду, сведчыць, што рэакцыя Расеі неадэкватная, і ёсць наступствам яе ўласнай агрэсіўнай палітыкі», – адзначыла ў пятнічным інтэрвю радыёстанцыі «LRT» кіраўніца Літвы

На яе сцвярджэнне, такое рашэнне Расеі варта разглядаць як прапагандысцкі захад, нібыта эмбарга – гэта адказ санкцыям краінаў Еўрапейскага Звязу. «На самой справе ад такіх санкцый пацярпела і пакутуе сама Расея і яе людзі, а не краіны Захаду», – сцвярджае прэзідэнтка Літвы.

Яна адзначыла, што ўплыў расейскага эмбарга на Літву даволі невялікае, нават у сектары лагістыкі, інфармуе delfi.lt.

Расея ў жніўні мінулага года забараніла ўвоз прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчых прадуктаў з краін ЕЗ, ЗША і іншых краін Захаду, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да РФ. Грыбаўскайце сцвярджае, што санкцыі Захаду ў дачыненні да Расеі сябе апраўдалі.

«Расея была выкінутая з сустрэчаў Вялікі васьмёркі, бліжэйшыя выканаўцы палітыкі Крамля – ​​расейскія службовыя асобы, вайскоўцы, сепаратысты ва ўсходняй Украіне – не могуць ездзіць у Еўрапейскі Звяз, іх рахункі ў банках замарожаныя і г.д.», – нагадала прэзідэнтка.

Яна па-ранейшаму сцвярджае, што Расея працягвае «паводзіць сябе як агрэсар, якога не хвалююць ні жыцці людзей, ні іхны лёс».

Еўразвяз санкцыі супраць Расеі ўвёў пасля таго, як Расея ў сакавіку мінулага года анексавала Крым, які належыць Украіне. Санкцыі ЕЗ сталі больш жорсткімі пасля таго, як у ліпені 2014-га года над Усходняй Украінай быў збіты грамадзянскі самалёт малайзійскай авіякампаніі.

ЗША абвесцілі, што ўводзяць супраць Расеі новыя санкцыя, якія, між іншым, закрануць банк, які арганізоўваў «Джазавыя вечары» ў Менску.

МЯ, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары