Прэзідэнт Літвы будуе дом за € 54 000. Фота

Фота

Прынамсі такая сума (€ 53 984) фігуруе ў дэкларацыі Далі Грыбаўскайце.

Столькі будуць каштаваць матэрыялы для будаўніцтва дому і будаўнічыя працы, піша ru.delfi.lt.

У дэкларацыі таксама можна знайсці кошт зямельнага ўчастку, на якім будзе пабудаваны ейны дом – € 75 000. Інфармацыя пра памер участку ў дэкларацыі адсутнічае.

Праект дому прэзідэнта Літвы.

Паводле дэкларацыі Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай Цэнтрвыбаркамам у 2015 годзе, кіраўнік Беларусі не мае аформленай на яго нерухомасці. Ягоная афіцыйная жонка (Галіна Лукашэнка) з’яўляецца ўладальніцаю дома ў Шклове (115 кв. м) і дому ў вёсцы Вялікі Межнік (53 кв.м).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары