Прэзідэнт Курдыстану рыхтуецца сысці ў адстаўку


Прэзідэнт Іракскага Курдыстана Масуд Барзані, які займаў гэты пост з 2005 года, збіраецца сысці ў адстаўку праз месяц пасля таго, як правёў рэферэндум аб незалежнасці, паведамляе bbc.com.

Барзані не будзе працягваць свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы, тэрмін якіх скончваецца 1 лістапада. Як паведамляюць курдскія СМІ, пра гэта будзе абвешчана ўжо ў нядзелю – у парламенце зачытаюць яго зварот.

У лісце, адпраўленым у курдскі парламент яшчэ ў суботу, Барзані прапануе правесці рэформу ўлады. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў чыноўнік, знаёмы з пасланнем прэзідэнта. План прадугледжвае падзел прэзідэнцкіх паўнамоцтваў паміж урадам, парламентам і судовай сістэмай.

1 лістапада, калі спыняюцца паўнамоцтвы Барзані, у Іракскім Курдыстане павінны былі адбыцца прэзідэнцкія выбары, але на мінулым тыдні яны былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін у сувязі з рэзкім абвастрэннем абстаноўкі ў рэгіёне.

Раней у гэтым годзе Барзані ўжо казаў, што ён не мае намеру перавыбірацца на пасаду прэзідэнта, але мала хто чакаў, што ён будзе прытрымлівацца свайго абяцання. Яшчэ ў 2013 годзе ён адмовіўся пакінуць пасаду, калі яго паўнамоцтвы скончыліся, а праз два гады яшчэ на два гады падоўжыў іх дзякуючы рашэнню парламента.

Рэферэндум аб незалежнасці іракскага Курдыстана, арганізаваны 71-гадовым Барзані, адбыўся сёлета 25 верасня. За незалежнасць прагаласавалі больш за 90% удзельнікаў плебісцыту.

Багдад запатрабаваў ануляваць яго вынікі і сумесна кіраваць спрэчнымі раёнамі. А ў сярэдзіне кастрычніка ўрадавыя войскі Ірака пачалі наступ, каб адбіць багаты нафтай горад Кіркук – духоўны цэнтр і ключавую крыніцу даходаў патэнцыйнага незалежнай дзяржавы.

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў