Прэзідэнт Францыі: наступным сцэнарам можа быць вайна


Франсуа Алянд заявіў, што франка-нямецкія намаганні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ёсць «адным з апошніх шанцаў» для дасягнення міру.

Пра гэта ён заявіў у суботу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае Reuters. «Я думаю, што гэта – апошні шанец. Калі мы не зможам прыйсці да доўгачасовага мірнага пагаднення, мы выдатна ведаем далейшы сцэнар: у гэтага ёсць назва, гэты сцэнар называецца вайной», – цытуе словы Алянда «Интерфакс-Запад» са спасылкаю на інтэрнэт-сайт французскай газеты «Le Figaro».

Учора ў Маскве адбыліся трохбаковыя перамовы з удзелам канцлер Нямеччыны Ангелы Мэркэль, прэзідэнтаў Расеі Уладзіміра Пуціна і Францыі Франсуа Алянда. Працяг перамоваў, да якіх мае далучыцца кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка, чакаецца па відэасувязі ў нядзелю, 8 лютага.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў