Прэзідэнт Эстоніі адыграе DJ-сэт у фінскім начным клубе


Тоомас Хэндрык Ільвэс прадставіць свае любімыя рок-кампазіцыі 1960-1970 гадоў.

На старонцы мерапрыемства ў Facebook апублікаваны трэкліст з 17 кампазіцый з альбома «Teenage Wasteland», песні для якога падбіраў сам прэзідэнт. У яго ўваходзяць Velvet Undeground, Ramones, Дэвід Боўі, The Who ды іншыя групы.

Яшчэ ў снежні 2015 года прэзентацыя гэтага альбома прайшла ў Рызе. Тады Ільвэс распавёў журналістам, што гэтыя песні сфармавалі ў ім рок-н-рольны дух яшчэ ў дзяцінстве.

Мерапрыемства адбудзецца 28 красавіка ў клубе «Siltanen». Дапамагаць прэзідэнту за дэкамі будзе вядомы фінскі музыка бас-гітарыст «New York Dolls» Сэмі Яффа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў