Прэзідэнт Еўрапейскай Рады гатовы выказаць удзячнасць кіраўніку Беларусі


Дональд Туск пра шматабяцальныя сігналы з Менску, палітвязняў і ролю Лукашэнкі ў вырашэнні крызісу на Данбасе.

Напярэдадні саміту Усходняга партнёрства ў Рызе прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск адказаў на пытанні карэспандэнта Радыё Свабода, у тым ліку і пра беларуска-еўрапейскія дачыненні і новае амплуа кіраўніка Беларусі.

«Абсалютна відавочна ня толькі для мяне, – асабліва ў тым, што тычыцца палітвязняў – што гэта наш прынцып і што нічога не памянялася. Але, з другога боку, мы атрымалі некаторыя шматабяцальныя сігналы з Менску, ад прэзідэнта Беларусі, Лукашэнкі, у тым, што тычыцца міжнароднай сітуацыі і геапалітычнай блытаніны ў гэтай частцы кантыненту. І вядома ж, улічваючы мой асабісты досвед, ня толькі для мяне было сюрпрызам тое, што Лукашэнка і ягоны ўрад былі сапраўды карысныя і ахвочыя дапамагчы ў пытанні гэтак званых менскіх дамоўленасцяў і менскага працэсу вакол крызісу на Данбасе, ва Украіне. І я ўпэўнены, што мы павінны быць гатовыя выказаць удзячнасць менавіта за гэтую частку афіцыйных беларускіх дзеянняў, але калі мы пабачым нейкія пазітыўныя прапановы, дык я лічу, што мы павінны адкрыта сказаць, што гэта правільны кірунак. Але, вядома ж, правы чалавека, дэмакратыя і свабода для звычайных людзей гэта нашыя прынцыпы, і нічога ў гэтай сферы не памянялася».

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў