Прэзідэнт Эквадору назваў Асанжа «успадкаванай праблемай»


Прэзідэнт Эквадору Ленін Марэна падчас тэлевізійнага інтэрв’ю апісаў заснавальніка Wikileaks Джульяна Асанжа як «успадкаваную праблему».

Джульян Асанж жыве ў амбасадзе Эквадору ў Лондане з чэрвеня 2012 года, калі ён папрасіў палітычны прытулак.

Яго вышукваюць па абвінавачаннях у гвалце ў Швецыі, але ён баіцца экстрадыцыі ў ЗША.

Прэзідэнт Марэна сказаў, што Асанж для ягонага ўраду стварыў «больш, чым непрыемнасці».

Хаця ўрад Марэна заявіў, што будзе падтрымліваць прытулак Асанжа, таксама шукаў шляхі вывесці яго з амбасады без рызыкі экстрыдцыі ў ЗША, дзе яго шукаюць за публікацыю Wikileaks сакрэтнай інфармацыі ў 2010 годзе.

У снежні Джульян Асанж атрымаў грамадзянства Эквадору.

Нядаўна міністр замежных справаў Эквадору Марыя Фэрнанда Эспіноса папрасіла Вялікую Брытанію прадаставіць Асанжу статус дыпламатычнага агента дзеля забеспячэння яму дыпламатычнага імунітэту.

Аднак гэты крок быў адхілены ўладамі Вялікай Брытаніі, якія заявілі, што Асанж павінен пакінуць амбасаду і «стаць перад правасуддзем».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў