Прэзідэнт Балгарыі: Масква хоча знутры разваліць ЕЗ


Пра гэта кіраўнік краіны заявіў у інтэрвʼю выданню нямецкаму выданню «Frankfurter Allgemeinen Zeitung», піша dw.com.

Паводле балгарскага лідара, ёсць шэраг сведчанняў таго, што Крэмль фінансуе антыеўрапейскія партыі і медыі ў Балгарыі ды іншых краінах Еўропы.

«Цяпер Расея пераследуе тую ж мэту, што калісьці ставіў перад сабой СССР: паслабленне Еўропы і распаўсюджванне сумневаў наконт каштоўнасці дэмакратыі і вяршэнства права», – мяркуе палітык.

Тэрмін дзеяння паўнамоцтваў цяперашняга прэзідэнта Балгарыі скончыцца ў студзені 2017 года. У лістападзе прэзідэнцкія выбары ў Балгарыі выйграў вылучаны сацыялістамі былы галоўнакамандуючы нацыянальных ВПС генерал Румэн Радэў, якога некаторыя медыі называлі «прарасейскім» кандыдатам.

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Глядзі таксама
Каментары