Прэс-цэнтр АТА: два ўкраінскіх жаўнера загінулі ў выніку абстрэлаў


На луганскім напрамку было зафіксавана 11 абстрэлаў, на данецкім – 8, на прыморскім – 7.

Абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў вяліся з 82 мм і 120 мм мінамётаў, 100 мм артылерыі, пяхотнай зброі ды баявых машынаў пяхоты, паведамляе прэс-цэнтр АТА.

«Цягам мінулых содняў два жаўнеры ВСУ загінулі. Адзін вайсковец атрымаў раненні», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы АТА.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары