Прэс-служба КДБ: Домрачава працавала ў ведамстве да чэрвеня 2014 года, у дадзены момант – не


«Да чэрвеня 2014 года Домрачава была на службе ў КДБ, але на дадзены момант Дарʼя Уладзіміраўна не зʼяўляецца супрацоўнікам ведамства», распавёў Naviny.by начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Інфармацыяй пра званне Домрачавай, і па якіх прычынах яна пакінула КДБ, у прэс-службе не маюць.

Пра тое, ці нехта з іншых вядомых беларускіх спартсменаў служыць у КДБ, Дзмітрый Пабяржын адказаў: «На жаль, мы не можам распаўсюджваць гэтую інфармацыю».

3 мая ў медыях прайшла хваля паведамленняў пра тое, што Домрачава – старшы лейтэнант КДБ. Так было напісана ў кароткай біяграфіі біятланісткі на сайце «Дынама», сябрам якога яна зʼяўляецца.

Пазней інфармацыю прыбралі. У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў «Дынама» гэта патлумачылі тым, што «інфармацыя састарэлая, Домрачава не зʼяўляецца чальцом СК КДБ».

ДР, belsat.eu паводле naviny.by

Стужка навінаў