Прэс-канферэнцыю Джамалы памылкова адкрылі песняй Сяргея Лазарава


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WlCA67RKACw”][vc_column_text]Песня «You Are The Only One» расейскага канкурсанту загучала ў момант, калі спявачка ўвайшла ў залу, дзе яе чакалі журналісты.

«Вельмі дзіўна, што мы пачынаем прэс-канферэнцыю з песні Лазарава», – заўважыў піяр-менеджар спявачкі Дзяніс Казлоўскі.

14 траўня Джамала перамагла ў фінале «Еўрабачання-2016» з песняю «1944» пра дэпартацыю крымскіх татараў. Другое месца заняла прадстаўніца Аўстраліі Дамі Ім з кампазіцыяй «Sound Of Silence», прадстаўнік Расеі Сяргей Лазараў заняў трэцяе месца.

«Пасля інтэрвʼю журналісты дзякавалі мне за тое, што я павышаю музычны ўзровень гэтага конкурсу. Яны не разумелі пра што гэтая песня і не ведалі, што хаваецца за лічбамі «1944», – заявіла Джамала падчас прэс-канферэнцыі.

Чытайце таксама >>> Наўздагон «Еўрабачанню»: не прапусціце крымскія дні на «Белсаце»

ЮВ, belsat.eu, паводле UkrinformTV

Стужка навінаў