Прэм’ера фільму: «Вар’яцкая любоў: расейцы і Пуцін»


Ён за дружбу, ён за мір! Хто гэты ідал чалавецтва? Можа гэта наш Лукашэнка? «Не, Пуцін», – скажуць вам расейцы.

«Штодня гляджу Уладзіміра Пуціна па тэлебачанні. Любім глядзець яго», – кажа 70-гадовая Валянціна з вёскі пад Цвер’ю.

З ёй згодныя каля 86 % жыхароў Расеі. Чаму расейцы так любяць свайго прэзідэнта? Польская рэжысёрка Барбара Владарчык зняла фільм пра феномен папулярнасці Пуціна. Падчас працы над стужкай яна наведала Маскву, Крым і расейскую правінцыю. Там спаткалася з былым следчым і з медсястрой на пенсіі.

Паказ дакументальнага фільму «Вар’яцкая любоў: расейцы і Пуцін» – у нядзелю 29 сакавіка а 22:30 у эфіры «Белсату». Таксама яго можна будзе паглядзець і он-лайн на нашай старонцы.

Стужка навінаў