Прэм'ера на «Белсат»: Неабвешчаная вайна. Нататкі дакументаліста


Дакументалісты з Кіева перамяшчаюцца па акупаваным Усходзе Украіны. Яны жывуць з уключанай камерай і ўвесь час размаўляюць з жыхарамі Данбасу.

Тут яны знайшлі спадзяванне і недавер, надзею і расчараванне. Яны ўглядваліся ў вочы, што бачылі вайну. Шукалі адказы, але чулі толькі пытанні.

Людзі, якія даверылі ім свае думкі і адчуванні, казалі, што хочуць, каб іх пачулі.

Глядзіце ў эфіры «Белсат» альбо онлайн у пятніцу 12 снежня а 22:20.

Стужка навінаў