Рэкет на дзяржаўным ўзроўні. «Рэйдэры». Прэм'ера на «Белсат»


У Расеі права ўласнасці на маёмасць набывае іншы сэнс. Захоп ва ўмовах глабальнай карупцыі. Ці кожнага чалавека ў Расеі за грошы можна пасадзіць ці забіць выкарыстоўваючы дзяржаўныя органы?

Рэйдэры (The Raiders), рэж. Аляксандр Гентэлеў, Нямеччына/Ізраіль 2014

16 студзеня, пятніца 22:25 – у эфіры «Белсату», а таксама онлайн на нашай інтэрнэт-старонцы.

У сённяшняй Расеі дзясяткі тысяч дамоў, фірмаў, заводаў і прыватных участкаў зямлі сталі ахвярамі рэйдэрскіх захопаў з боку не прыватных асобаў і цэлых арганізаваных карпарацый. Гэтыя карпарацыі, якія складаюцца не толькі з крымінальных аўтарытэтаў, але і вядомых палітыкаў, алігархаў, супрацоўнікаў спецслужбаў, суддзяў і пракурораў, называюцца «рэйдэрамі». У Расеі права ўласнасці на маёмасць набывае іншы сэнс, сістэма заплюшчвае вочы, ніхто не абаронены.

Рэжысёрам фільма выступіў Аляксандр Гентэлеў з Ізраілю. «Рэйдэры» былі знятыя для паказу ў эфіры ізраільскага тэлеканала ARTE/ZDF, а таксама Першага канала ізраільскага тэлебачання. Раней ён зняў фільм «Пуцінскія гульні», які распавядаў пра злоўжыванні падчас будаўніцтва алімпійскіх аб’ектаў у Сочы. Расейскія ўлады прапаноўвалі прадзюсарам стужкі 600 тысяч фунтаў – толькі каб яна не была паказаная.

Стужка навінаў