Прэм’ера на «Белсаце»: фільм «Сталін. Чаму б і не?»


Фільм расейскіх дакументалістаў Кірыла і Ксеніі Сахарнавых паказвае, што ў Расеі і сёння жыве культ асобы савецкага дыктатара Сталіна, пры якім у выніку палітычных рэпрэсій загінула каля мільёна нявінных людзей.

«Нас выгадаваў Сталін – на вернасць народу, на працу і подзвігі нас ён натхніў», – гэтыя радкі з савецкага гімну 1943 года ўпрыгожваюць адну са станцыяў маскоўскага метрапалітэну. Надпіс абнавілі ў межах рэканструкцыі. «Яго можна вінаваціць толькі ў адным: што пасля сябе ён не пакінуў пераемніка», – можна пачуць і такі адказ.

Стужка асэнсоўвае сталінскую тэму са свецкай ды рэлігійнай пазіцыі. Аўтары спрабуюць разабрацца ў сваёй гісторыі і высветліць, як шараговыя масквічы ацэньваюць постаць Сталіна.

Глядзіце прэм’еру на «Белсаце» у аўторак 24 сакавіка а 22:20 у онлайн трансляцыі.

Глядзі таксама
Каментары