Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Пацалунак Пуціна»


Дакументальны фільм «Пацалунак Пуціна» распавядае гісторыю былога камісара руху «Нашы» Машу Дрокаву.

Пастанавіўшы ў 15-гадовым узросце ўступіць у гэты рух, дзяўчына зрабіла галавакружную кар’еру. Заняўшы месца сярод лідараў руху, яна аднойчы сфатаграфавалася з самім Уладзімірам Пуціным. Дзяўчына захаплялася кумірам як ідэалам палітычнага лідара і таму ад паўнаты пачуццяў нават пацалавала яго. Маша выстаўляе сваю кандыдатуру для перавыбрання ў «Нашых».

Перамога ейнага больш радыкальнага суперніка, чыя праграма называцца «Барацьба з ворагамі Расеі», прымушае дзяўчыну задумацца над сваім удзелам у руху. Яна знаёміцца з носьбітамі іншых палітычных поглядаў, у тым ліку з журналістам Алегам Кашыным, з якімі мусіць весці дэбаты на тэлебачанні. Насуперак логіцы падзеяў, заўзятыя палітычныя супраціўнікі робяцца сябрамі. Даведаўшыся пра жорсткі напад на Алега, Маша пераасэнсоўвае свае палітычныя погляды і пакідае «Нашых».

Фільм дацкай рэжысёркі Лізэ Бірк Пэдэрсэн атрымаў прыз за лепшую аператарскую працу на кінафестывалі «Сандэнс».

Глядзіце прэм’еру фільма «Пацалунак Пуціна» сёння а 22:25 онлайн. Паўтор стужкі 14:45 у суботу 21 сакавіка.

Стужка навінаў