Прэм’ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «5 хвілін свабоды»


У 1968 годзе савецкія танкі ўвайшлі ў Прагу. Некалькі маладых і смелых выйшлі з пратэстам у Маскве. 5 жніўня 1968 г. у Маскве на Лобным месцы сабраліся 7 чалавек, якія пратэставалі супраць увядзення войскаў краін Варшаўскае дамовы ў Чэхаславаччыну. 5 хвілін свабоды на галоўнай плошчы Савецкага Саюзу каштавалі ім гады турмаў, высылак і лагераў.

Але тыя, хто праз іх прайшоў, і цяпер верныя сваім каштоўнасцям. У фільме мы сустракаем трох удзельнікаў легендарнай дэманстрацыі семярых, а таксама маладых змагароў за правы чалавека ў сучаснай Расеі, якія пераймаюць традыцыі.

Хто яны нязгодныя нашага часу? Чым яны гатовыя ахвяраваць дзеля жыцця ў дэмакратычным грамадстве? «За вашу і нашу свабоду!» – заклікаў адзін з плакатаў у жніўні 1968 года на Чырвонай плошчы. Гэта была ці не самая гучная акцыя савецкіх дысідэнтаў. І іх пратэст, на жаль, захаваў актуальнасць. Аўтарам фільму ўдалося правесці дакладныя гістарычныя паралелі і злучыць у адной кінематаграфічнай прасторы жыцці герояў мінулага і сучаснасці.

Глядзіце на «Белсаце» онлайн а 20:05.

Стужка навінаў