Прэм’ера на «Белсаце»: «Адна вайна»


Увечары 9 траўня глядзіце на нашым канале мастацкі фільм пра апошнія дні вайны.

9 траўня а 21:50 – прэм’ера на нашым канале.

Дзеянне адбываецца 8 – 9 мая 1945 года на невялікай паўночнай выспе, дзе жывуць пяць маладых жанчын, пяцёра дзяцей і дэмабілізаваны з фронту капітан Карп Нічыпарук. Жанчыны і Карп працуюць у рыбасаўхозе – вяляць рыбу для адпраўкі на фронт. Адзіны чалавек, які злучае востраў з вялікай зямлёй – стары Міхалыч, які прыплывае на лодцы па рыбу. Высвятляецца, што маладыя маці сасланыя на астравок з акупаваных фашыстамі тэрыторый, а іх дзеці народжаныя ад немцаў. Гераіні карціны жывуць у радасным чаканні прабачэння: вайна скончылася, і маці ўпэўненыя, што іх і дзяцей адпусцяць дадому. Але ў дзень Вялікай Перамогі на востраў прыбывае маёр НКВД Максім Прохараў, якому загадана ў самы кароткі тэрмін расфармаваць працоўнае паселішча. Маёр павінен арганізаваць адпраўку жанчын у лагеры, а дзяцей ворагаў – у дзіцячыя дамы.

Рэж. Вера Глаголева, 2012 г., Расея.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Стужка навінаў