Прэм’ер Латвіі: імаверна, Лукашэнка не прыедзе на саміт у Рызе


Хутчэй за ўсё, кіраўнік Беларусі не прыедзе ў Рыгу на саміт Усходняга партнёрства, што стартуе на наступным тыдні. Пра гэта заявіла прэм’ер Латвіі Лаймдота Страўюма, зазначыўшы, што дагэтуль не ясна, хто будзе прадстаўляць Беларусь на гэтым мерапрыемстве.

Партал delfi.lv паведамляе, што свой удзел у саміце пацвердзілі кіраўнікі Украіны, Арменіі, Азербайджану, Малдовы, а таксама прэм’ер Грузіі.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што хоча «перафарматаваць» Усходняе партнёрства. Палітычныя пытанні за дужкамі, а перадусім вырашэнне эканамічных праблемаў. Такое бачанне Усходняга партнёрства прапанаваў Аляксандр Лукашэнка Ёганэсу Гану, еўракамісару ў пытаннях палітыкі суседства.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў