Прэм'ер Ізраілю сыграў няньку ў сваім перадвыбарным роліку


Бэньямін Нэтаньягу заклікае ізраільцянаў галасаваць за «таго, хто зможа паклапаціцца пра іх дзяцей.

Палітык прыходзіць у дом маладой пары, якая крыху здзіўляецца. Яны, хіба ў чакалі 16-гадовую няню, а замест яе атрымалі 65-гадовага мужчыну.

Бэньямін Нэтаньягу абвяшчае пары, што ён – адзіны ў краіне, хто можа паклапаціцца за іх дзецьмі, у той час яго апанентам на выбарах давяраць не варта.

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Ізраілі адбудуцца 17 сакавіка. Як адзначае AFP, канфлікт у кіруючай кааліцыі і далейшы самароспуск парламенту адбыліся пасля рашэння Нэтаньягу замацаваць у канстытуцыі «нацыянальны характар Ізраілю як габрэйскай дзяржавы». Які лёс чакае законапраект, цяпер незразумела.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў