Захарчанка для belsat.eu: На выходных украінскае войска будзе прарывацца ў Данецк


Кіраўнік «Данецкай народнай рэспублікі» не выключае, што на усходзе Украіны адновяцца актыўныя баявыя дзеянні. Прарасейскія баевікі збіраюцца «забраць Славянск, Краматорск і Марыўпаль», – цытуе прэм’ера «ДНР» Аляксандра Захарчанку «РИА Новости».

«На выходных украінскае войска будзе спрабаваць здзейсніць прарывы ў раёне Макееўкі (невялікі горад ля Данецку). Мы вымушаныя на гэта рэагаваць. Гэта крыж на перамір‘і. Славянск, Краматорск, Марыупаль – наша зямля», – сказаў у размове з belsat.eu Аляксандр Захарчанка.

Неасцярожныя заявы Захарчанкі могуць унесці дадатковую неразбярыху ў адносіны Кіева і Масквы. Зрэшты лідар «ДНР» робіць гэта не ў першы раз. Як і яго паплечнік Ігар Стралкоў (Гіркін). Былы міністр абароны «ДНР», які звярнуўся да кіраўніцтва Расеі з просьбай дапамагчы «апалчэнню» распачаць наступальную аперацыю на тэрыторыі вызваленыя ўкраінскімі жаўнерамі.

Паводле Стралкова, якога дзейнае кіраўніцтва «ЛНР» і «ДНР» абвінавачвае ў здачы Славянску, галоўная задача Узброеных сілаў Украіны вярнуць Данецк, каб пазбавіць г. зв. Наваросіюадміністратыўна-палітычнага цэнтру. Экс-кіраўнік сепаратыстаў лічыць, што страта Данецку стане галоўнай вайскова-палітычнай паразай Масквы за апошнія дзесяцігоддзі.

ЮВ, ДР, belsat.eu

Стужка навінаў