Прэм'ера Яцэнюка хацелі «вынесці» з Вярхоўнай Рады


Паседжанне ва ўкраінскім парламенце скончылася бойкай.

Яна ўзнікла паміж дэпутатамі партый «Блок Пятра Парашэнкі» і «Народны фронт» падчас выступу прэмʼер-міністра Украіны Арсенія Яцэнюка.

Народны дэпутат Алег Барна («Блок Пятра Парашэнкі»), які збірае подпісы пад праект рэзалюцыі аб недаверы ўраду, прынёс на трыбуну прэмʼер-міністру букет ружаў. І тут жа паспрабаваў адцягнуць кіраўніка ўраду з трыбуны.

Пасля гэтага на Барну з кулакамі накінуліся іншыя дэпутаты. Выступ прэмʼера давялося перапыніць на некалькі хвілінаў.

Раней Арсеній Яцэнюк заяўляў, што «не трымаецца за крэсла прэмʼера». А таксама выказваў гатовасць сысці ў адстаўку, калі Вярхоўная Рада Украіны прыме такое рашэнне. Заява была зробленая пасля пытання, ці не хоча Яцэнюк добраахвотна сысці ў адстаўку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў