Прэмʼера «Прывату» ад Валярыны Куставай – сёння на «Белсаце»


Валярына шчыра падзеліцца з гледачамі сваймі таямніцамі і распытае пра жыццёвыя сакрэты сваіх суразмоўцаў. Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі. «Прыват» – душэўна пра чалавека.

Паэтка Валярына Кустава працягвае інтрыгаваць. З новага году на «Белсаце» распачынаецца яе аўтарская праграма «Прыват» – пра нашыя самыя глыбокія таямніцы.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”87210″ img_size=”large”][vc_column_text]Тэма прэмʼернага выдання – «Сіці, гудбай!». Шмат хто з «дзяцей асфальту» марыць пра жыццё па кальцавой. Некаторыя, каб пачуць і адчуць сябе, збягаюць ад цывілізацыі як мага далей. Але застацца сам-насам з прыродай або нават з каханым чалавекам – рызыкоўна: на свет можа выйсці самае нечаканае.[/vc_column_text][vc_column_text]«Прыват» з Валярынай Куставай сустрэўся з тымі, хто перабраўся на вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі ад сябе ці да сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык Серж Наўродскі, які пажыў у ЗША, Даніі ды Польшчы, а цяпер жыве ў доме-мары ў Валожынскім раёне са сваймі дзецьмі. Аднак гэтае шчасце даецца яму няпроста.[/vc_column_text][vc_single_image image=”87216″ img_size=”large”][vc_column_text]Прэмʼера новай праграмы Валярыны Куставай на «Белсаце» – у сераду, 20 студзеня, а 21:40.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa0JydnA2Ry1fb2MlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Станьце героем «Прывату» і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Фэйсбуку», «вКонтакте» ды «Інстаграме».

Стужка навінаў