Рэпартаж пра самага вядомага кантрабандыста з Беларусі. Прэм'ера на «Белсаце»


Алкаголь, наркотыкі, прыгожыя жанчыны і шпіянаж – такім было жыццё кантрабандыстаў на беларуска-польскім памежжы.

Усё гэта апісаў у сваіх творах Сяргей Пясецкі – адзін з найбольш яркіх польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання, публіцыст, афіцэр выведкі, жаўнер Арміі Краёвай. Ён пісаў свае кнігі ў вязніцы, атрымаўшы смяротны прысуд.

Якім быў Менск пасля 1917-га? Як жылі тады беларусы? Як Сяргей Пясецкі пазбег смяротнага пакарання? Малавядомыя факты, цытаты з дакументаў і ўспамінаў сведак таго часу дазваляюць зразумець усю складанасць ды супярэчлівасць эпохі. Глядзіце рэпартаж «Наш выбітны ліхадзей» (відэа вышэй).

Стужка навінаў